Главная  – ТО, ЧТО НАС ОБЪЕДИНЯЕТ  –   Творчество

В Гомеле стали модными патриотические муралы

20.09.2021
В Гомеле стали модными патриотические муралы

На «партрэт» Беларусi расходавалi 80 лiтраў спецыяльных фарбаў. Стваральнiкi абяцаюць, што яны захаваюць яркасць у блiжэйшыя дзесяць гадоў.


Да Дня народнага адзiнства на цэнтральнай гомельскай вулiцы Ленiна з’явiўся вялiзны мурал «Мы — адно цэлае!» плошчай 160 квадратных метраў. Прыгожая дзяўчына, якая ўвасабляе вобраз Беларусi, трымае ў руках карту нашай краiны. Гэты праект адлюстроўвае папулярную тэндэнцыю ў насценным графiчным мастацтве горада над Сожам.


Са стрыт-артам Гомель пазнаёмiўся яшчэ ў пачатку нулявых. На плiтах гарадской набярэжнай пачалi праводзiць Мiжнародны графiцi-фестываль. Тэматыкай маладых мастакоў не абмяжоўвалi. Таму адных гамяльчан такiя малюнкi захаплялi, іншых — шакiравалi. З цягам часу праект сябе зжыў, а яркiя фарбы абстракцый размылiся штогадовымi паводкамi ракi Сож.

Сапраўдны пераход ад графiцi на агароджах да муралаў — велiчэзных карцiн, якiя ўпрыгожваюць фасады будынкаў, — адбыўся ў Гомелi восем гадоў таму. Мастакi з Мiнска, Масквы, Вiцебска, Гомеля і Пiнска замест палатна выкарысталi сем сцен старых гомельскiх дамоў. За тыдзень удзельнiкi рэспублiканскай графiцi-акцыi Must Act — Must Art увасобiлi ў жыццё розныя тэмы, сярод iх шмат камiчных (напрыклад, мастак завязнуў у шклянцы кавы). З тых часоў гомельскi мурал мяняўся i шукаў новыя формы: рысы знакамiтага архiтэктара Станiслава Шабунеўскага, гарадскi пейзаж, калектыўны партрэт гомельскiх птушак.

Увесну 2020 года на прыёме ў старшынi Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя гомельскi журналiст Аляксандр Дабрыян прапанаваў новы падыход да мастацкiх формаў на фасадах гарадскiх будынкаў:

Мурал у гонар Емяльяна Барыкiна. — Тады ўся краiна жыла святкаваннем 75-годдзя Перамогi! Мая iдэя была ў адлюстраваннi герояў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя мелi непасрэднае дачыненне да гiсторыi горада. Графiцi для гэтага выдатна падыходзiць. Маленькiя i дарослыя жыхары Гомеля будуць пазнаваць намаляваных гiстарычных асоб i цiкавiцца iх жыццём. Такiм чынам запусцiцца працэс дадатковага ўвекавечання подзвiгаў нашых продкаў. Я прапанаваў першым адлюстраваць знакамiтага гомельскага партызана Емяльяна Барыкiна. Кiраўнiк вобласцi iдэю падтрымаў.

У вынiку 40-метровы партрэт Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкiна з’явiўся на ажыўленай вулiцы, што носiць яго iмя. Гараджанам зразу ўпадабалася пышная барада легендарнага партызана. Ён быў адным з галоўных арганiзатараў мясцовага падполля i атрада «Бальшавiк». З лiстапада 1942 года — начальнiк штаба Гомельскага партызанскага злучэння. Па ўспамiнах сведак, на пасляваеннае пахаванне Барыкiна ў Гомелi сабралiся дзясяткi тысяч людзей.

Яшчэ адзiн мурал — пра гiсторыю знаходжання на Палессi маршала Перамогi Канстанцiна Ракасоўскага. Пасля вызвалення горада савецкiмi войскамi позняй восенню 1943 года тут знаходзiўся штаб палкаводца. Паводле легенды, немцы замiнiравалi ўцалелы ў цэнтры Дом-камуну, спадзеючыся ўзарваць савецкае камандаванне. Але наша разведка не падвяла! Таму Ракасоўскага размясцiлi ў прыватным сектары (дом захаваўся да гэтага часу), у агародзе быў створаны замаскiраваны блiндаж. Хутчэй за ўсё, менавiта ў Гомелi Канстанцiн Канстанцiнавiч распрацоўваў аперацыю па вызваленнi нашай краiны «Баграцiён».

Мурал у гонар Канстанціна Ракасоўскага.

У мурала да Дня народнага адзiнства захавалася патрыятычная накiраванасць, але прадстаўлены не канкрэтны чалавек, а зборны вобраз Беларусi, расказвае прэс-сакратар старшынi Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабiкава:

— Кiраўнiк вобласцi даў даручэнне стварыць нешта душэўнае да свята. Мастакi пастаралiся: усё зразумела, прыгожа, ярка. Атрымаўся сапраўдны падарунак для гамяльчан.

ДАСЛОЎНА

Графiцi-мастак Сяргей Гаўрыкаў:

— Прыгажуню Беларусь мы пачалi маляваць у цёмны час сутак. Праз трафарэт праецыравалi святло праектара на вялiкую паверхню, потым абводзiлi контуры. Фоны зафарбоўвалi валiкам, а ўжо асноўныя рысы — балончыкамi. Справiлiся прыкладна за паўтары тыднi. Прыемна ўразiла адзнака жыхароў горада, якiя ў час нашай працы падыходзiлi i дзякавалi за такое хараство. 

Смотреть все