Главная  – Мнения

Што пружанцы думаюць наконт праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі?

07.01.2022
 «Раённыя буднi»

Анастасія:
— Я лічу, што прапануемыя змяненні ў Канстытуцыі, якія датычацца інвалідаў і пажылых людзей, вельмі актуальныя. Гэтым катэгорыям яны забяспечаць больш дастойнае жыццё. Што можна наладзіць «тут і адразу»? Зрабіць пандусы ва ўсіх грамадскіх месцах, напрыклад.
Людзям з асаблівасцямі, якія жывуць у вёсцы, таксама неабходна забяспечыць будучыню, асабліва маладым: магчымасць развіцця, баўлення вольнага часу, даступнасць атрымання медыцынскай і матэрыяльнай дапамогі — пра гэта ўсё гаворыцца ў Канстытуцыі.

Ігар:
— Мяне задавальняе жыццё ў нашай краіне. Канешне, любому хочацца нешта памяняць, каб было яшчэ лепш. Але ў параўнанні з іншымі краінамі, дзе адбываюцца вайсковыя дзеянні, у нас спакойна. Работа ёсць, зарабляем і жывем. Беларусы заўсёды былі ахвочыя да працы. Поўнасцю згодны з дапаўненнямі Канстытуцыі палажэннямі пра захаванне памяці аб по-дзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта трэба памятаць, а тых, хто здзекуецца з памяці, — караць па закону. Такія рэчы не маюць тэрміну даўнасці.

Таццяна:
— Я лічу, што вельмі важны змены, якія датычацца развіцця і падтрымкі моладзі, клопату аб інвалідах і пажылых людзях, захавання гістарычнай памяці. Наша рэспубліка — сацыяльна арыентаваная дзяржава, таму такія важныя пытанні абавязкова павінны быць замацаваны канстытуцыйна.

Лідзія Аляксандраўна:
— Захаванне гістарычнай памяці пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта проста без каментарыяў. Гэта павінна быць безумоўным. Клопат аб інвалідах — гэта адзін з найважнейшых паказчыкаў развітой дзяржавы. Але наогул мяне задавальняе жыццё ў нашай краіне.

Аляксандр:
— Я ў Пружанах праездам, жыву ў Мінскай вобласці. Але нарадзіўся ў вёсцы Ражковічы. Мне асабіста нядрэнна жывецца пры цяперашнім Прэзідэнце краіны. Увогуле я лічу, што калі чалавек адказна і добрасумленна працуе, то ў яго будзе ўсё. І вось глядзіце, наколькі наша дзяржава дапамагае маладым сем’ям. У мяне дачка зараз у дэкрэтным адпачынку, дык яна спакойна можа даглядаць дзіця тры гады і атрымліваць дапамогу. Дзяржава ўдзяляе ўвагу шматдзетным сем’ям, выдзяляе ім жыллё. А самае галоўнае, што ў нашай краіне ціха, спакойна і бяспечна.

Валерый:
— Я ўпэўнены, што змены ў Канстытуцыі патрэбны. Асабліва замацаванне правоў моладзі на інтэлектуальнае і фізічнае развіццё. Заўважце, будучыня любой дзяржавы залежыць ад адукаванай і развітой моладзі. Што да інвалідаў і пажылых людзей, то дзяржава іх заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае, паколькі такім людзям проста неабходны сацыяльныя гарантыі.


Думкамі цікавіліся Вольга ВАДЗЯНОВІЧ, Кацярына МАСІК (фота).

Все интервью