Главная  – Репортаж  –   Инициативы

Валанцёры “Сярэбранага ўзросту” арганізавалі і правялі акцыю “Антыпластык”

24.09.2021
Валанцёры “Сярэбранага ўзросту” арганізавалі і правялі акцыю “Антыпластык”

Пакуль большасць жыхароў раёна збірала грыбы, валанцёры “Сярэбранага ўзросту” арганізавалі і правялі акцыю “Антыпластык”.

Свой працоўны дэсант наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра прымеркавалі да Дня народнага адзінства.

Месцам збору пластыкавых бутэлек валанцёры выбралі сцежку, на якой часта бываюць, практыкуючыся ў скандынаўскай хадзьбе.
Вынік працоўнага дэсанту ўнушальны. Па словах удзельнікаў акцыі, больш за палову змесціва смеццевых пакетаў склаў пластык ва ўсіх яго формах.
Вядомы факт, што пластык – рэкардсмен-доўгажыхар сярод адходаў чалавечай жыццядзейнасці. Таму мэта акцыі, як зазначылі валанцёры “Сярэбранага ўзросту” – прыцягнуць увагу жыхароў Петрыкаўшчыны да пытанняў рэсурсазберажэння і мінімізацыі выкарыстання пластыка ў побыце, а таксама правільнай яго ўтылізацыі.

Галіна КАЗАК.

 
Смотреть все