Любчанскі замак

20.10.2021
Любчанскі замак
За 25 кіламетраў на поўнач ад Навагрудка, у вёсы Любча, стаіць адзін з беларускіх з замкаў — Любчанскі.

Яго будаўніцтва пачалося ў 1581 годзе, а скончылася ў першай палове XVII стагоддзя. Адна са сцен замка ўзвышалася над высокім берагам Нёмана, а тры другія абкружаны равом вышынёй 7—10 метраў, шырынёй каля 30 метраў. Вежы па вуглах. У замчышчы знаходзіўся палац, адразу драўляны, а пасля з каменю.


Мясціны, дзе стаіць замак, некалі належалі князю Міндоўгу. У 1428 годзе князь Вітаўт падарыў яго сваёй жонцы, а з 1574-га года гэтае паселішча належала магнату Яну Кішку.


Зараз у замку ідзе рэстаўрацыя. Адрэмантаваны дзве вежы, пабудавана сцяна, праца ідзе кожны дзень і даволі скора замак будзе мець добры выгляд.


Зараз любы турыст мае магчымасць зайсці на тэрыторыю замка, падзівіцца яго велічы, пагуляць, пафатаграфаваць.

Смотреть все