Главная  – События

У школу з "Белай Руссю"

21.07.2021
У школу з "Белай Руссю"
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» па традыцыі працягваюць руку дапамогі бацькам у падрыхтоўцы дзяцей да 1 верасня. На гэты раз у цэнтры ўвагі – сем’і, дзе выхоўваюцца чацвёра і больш школьнікаў.

Даныя ўзяты па стане на 1 ліпеня па інфармацыі ўстаноў адукацыі раёна. Дзесяці сем’ям «Белая Русь» дорыць падарункавыя сертыфікаты на суму 30 рублёў кожны, за якія можна набыць канцылярскія прылады.

– Падрыхтоўка да школы – справа сур’ёзная, якую лепш пачынаць загадзя. Таму і было вырашана не чакаць жніўня, а падключыцца да збору ранца ўжо сёння. Разумеем, што сабраць дзіця ў школу – ды не адно – задача, часам, няпростая. І «Белая Русь» па традыцыі не застаецца ў баку, – адзначае старшыня раённай арганізацыі «Белай Русі» Леанід Калбаса.

– Дапамога лішняй ніколі не бывае. Акцыя «Школьны партфель» – працяг добрых спраў раённай арганізацыі, якая праяўляе сябе ў розных пачынаннях і нераўнадушная да чужых праблем. «Белая Русь» разумее важнасць справы, а яшчэ наглядна паказвае дзецям, як важна дапамагаць іншым. Разам можна дасягнуць многага, – упэўнена старшыня пярвічкі ТЦСАН Наталля Ісаханава.

Калі члены «Белай Русі» і супрацоўнікі ТЦСАН завітвалі ў сем’і, усюды іх сустракалі радасныя хлопчыкі і дзяўчынкі. У рабят законны адпачынак – канікулы, і кожны праводзіць вольны час па сваім раскладзе, у якім значыцца і дапамога бацькам.

Падчас акцыі супрацоўнікі РАНС нагадалі дарослым пра меры па стварэнні бяспечнага асяроддзя для дзяцей і ўручылі для замацавання ведаў памяткі і буклеты.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Смотреть все