Главная  – События

Распачала работу фотавыстава "Сэрца Палескага краю"

20.10.2021
Распачала работу фотавыстава "Сэрца Палескага краю"
У выставачнай зале Дзяржаўнай установы «Лельчыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў гонар Года народнага адзінства распачала работу персанальная фотавыстава «Сэрца Палескага краю» фотакарэспандэнта раённай газеты «Светлае Жыццё» Канстанціна Кавалёва.

У здымках прадстаўлены імгненні, якія аўтар прыкмеціў са звычайнага жыцця палешукоў і іх побыту. Шмат увагі таксама аўтар надае пейзажнай лірыцы. У фотаздымках можна пабачыць маляўнічыя краявіды Палесся, гульню сонейка, у тым ліку велічныя заходы. Не мінае аўтар у сваіх работах і абрады Палесся ― «Чырачку» і «Купалле». Дадзеная фотавыстава для Канстанціна Кавалёва дэбютная, а зрабіць яе натхніла прыгожае ў жыцці палешукоў.

Адным з першых наведвальнікаў стаў вучань 11 класа лельчыцкай сярэдняй школы № 2 Андрэй Лозка.

— Мне падабаюцца ўсе фотаздымкі. Кожны з іх прыгожы. Маляўнічая прырода нашага Палескага краю. Здаецца, што «Купалле» знята, нібы ў кінастужцы. Самы  ўдалы фотарад —  усярэдзіне, на ім усё такое святочнае і прыгожае, — падзяліўся Андрэй Лозка.

На здымку: падчас фотавыставы «Сэрца Палескага краю».


Ганна ЮШКЕВІЧ.

Смотреть все