Главная  – События

Музей гісторыі Клеччыны арганізаваў перасоўную выставу “Разам мы адзіныя”

24.09.2021
Музей гісторыі Клеччыны арганізаваў перасоўную выставу “Разам мы адзіныя”

Пазнаёміцца з мінулым раёна ў кантэксце гістарычных дат прапанавалі кляччанам работнікі музея гісторыі Клеччыны. Яны арганізавалі перасоўную выставу “Разам мы адзіныя”.

Выстава складалася з трох раздзелаў. “Клеччына. 191701921 гады” ўтрымлівала фатаграфіі землякоў-удзельнікаў рэвалюцыйных падзей 1917 года і ўдзельнікаў усталявання савецкай улады ў 1918-1920 гадах, копіі дакументаў і фотаздымкі ўдзельнікаў партызанскага руху на Клеччыне ў 1919-1020 гадах. Другі раздзел “Клеччына. 1921-1939 гады” распавядала аб жыцці Клеччыны пасля Рыжскай мірнай дамовы, пра тэрытарыяльныя межы раёна, паланізацыю, дзейнасць падпольных гуртоў і антыўрадавыя выступленні.

Таксама прадстаўлена шмат фотаздымкаў таго часу і дакументы кляччан, якія былі асуджаны за антыпольскую дзейнасць. Трэці раздзел “Клеччына. 17 верасня 1939 года” сведчыў аб тым, як і з якімі пачуццямі сустракалі жыхары раёна саветы. Цэнтральнае месца выставы было адведзена копіям лістовак і агітацыйных плакатаў, прысвечаных вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі, фотаздымкам дэлегатаў Народнага сходу, урачыстага мітынгу ў Клецку.

Навуковыя супрацоўнікі расказвалі аб тым, якія пераўтварэнні адбыліся ў сацыяльна-культурным і эканамічным жыцці нашага рэгіёну ў той час.

Архіўныя матэрыялы і фотаздымкі ашчадна захоўваюцца і берагуцца ў музеі і даступныя для знаёмства і скарыстання інфармацыі на іх падставе ў рабоце юных даследчыкаў з агульнаадукацыйных устаноў і іншым. Гісторыю сваёй краіны і малой радзімы павінен ведаць кожны.

Святлана ОРПЕЛЬ.

Фота Інны ФЕДАРЧУК.

 
Смотреть все